галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у Магілёве
Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Магілеве ці Магілёўскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў і прэзентацый, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі.

Асноўная мэта — заахвоціць прадстаўнікоў рэкламнага бізнэсу Магілёўскай вобласці да ўдзелу ў Фестывалі і звярнуць увагу рэкламістаў на тое, што рэклама на беларускай мове можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай.

Хто можа паўдзельнічаць?
Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў.
Для ўдзелу трэба звязацца з прадстаўнікамі і арганізатарамі мерапрыемства.

Кантакты
Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю па Магілёўскай вобласці Змітру Антончыку (тэл: +375 29 102-6870, е-mail: adnak@marketing.by) альбо кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, 25 978-9787, e-mail: ss@marketing.by).

Дзе і калі адбудзецца?
Праграма адбудзецца 3 лістапада у канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў» па адрасе пр-т Міра, 6. Колькасць удзельнікаў — да 50 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

ПРАГРАМА:
13.00-14.00 Прэзентацыя Фестывалю AD.NAK! і прагляд работ пераможцаў.
14.00-15.00 Майстар-клас «Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудавання каммунікацыі ў рэкламе і маркетынгу». Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN'COM.
15.00-15.15 Кава-брэйк
15.15-16.15 Прэзентацыя лепшых рэкламных работ — пераможцаў найвядомейшых сусветных фестываляў 2011 года. Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекта Marketing.by.
16.15-17.00 Прэзентацыя брэнда і ўнікальных праектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!» (працягласць — 40 хвілін). Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
17.00–18.00 Келіх шампанскага, нефармальныя зносіны.


Чытаць цалкам: nn.by

15:28 31.10.2011
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы