 За апошнія сем-восем год сітуацыя ў Магілёве і не пагаршаецца, і не паляпшаецца. Калі яшчэ гадоў 15 назад асноўнымі носьбітамі беларускай мовы былі вяскоўцы, людзі старэйшага пакалення, то сёння гэта часцей за ўсё маладыя людзі, якія вырашылі для сябе размаўляць і думаць па-беларуску. Беларускую мову ў Магілёве магчыма пачуць на маладзёжных тусоўках, на фестывалях — там, дзе прысутнічаюць адукаваныя і інтэлігентныя (асаблівасць сённяшняга часу) людзі. Некаторыя магілёўцы, не карыстаючыся беларускай моваю і нават непрыхільна да яе ставячыся, з задавальненнем слухаюць беларускамоўны рок. «Сёння на Магілёўшчыне дзейнічае Праграма папулярызацыі беларускай мовы, падпісаная старшынём абласнога выканаўчага камітэта Пятром Руднікам. Аднак асабіста ў мяне складваецца ўражанне, што асобныя чыноўнікі пра яе нават і не чулі, бо многія пункты Праграмы не выконваюцца, — заўважае Алег Дзьячкоў, прыводзячы наступны прыклад: — Да недаўняга часу на ўездзе ў горад з боку Мінска шыльда з надпісам «Магілёў» была напісаная на беларускай мове. Зараз яе замянілі на рускамоўную». У завяршэнне размовы старшыня Магілёўскага ТБМ паведаміў пра тое, што ў горадзе дзейнічае адзіны беларускамоўны клас з 4 вучнямі. Пашыраецца беларуская мова ў лялечным тэатры — у прыватнасці, у рэпертуары ёсць беларускамоўная п’еса па аповесці У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Магчыма пачуць матчыну мову і ў магілёўскіх тралейбусах — назвы прыпынкаў абвяшчаюцца па-беларуску. П. Левановіч, mycity.by 18:47 7.11.2011 |