галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Беларуская рэклама: з Захаду на Усход. Фестываль AD.NAK! у Магілёве
Беларуская рэклама: з Захаду на Усход. Фестываль AD.NAK! у Магілёве
Ніна Шыдлоўская, Андрэй Эзерын, Алена Макоўская, Сяргей Скараход

Семінар-прэзентацыя праходзіў у разняволенай, амаль хатняй атмасферы. З цікавасцю праслухаўшы прэзентацыю фестывалю ад Сяргея Скарахода, публіка перайшла да дакладу Андрэя Эзерына. Абмеркаванне сацыяльных сетак у жыцці і бізнэсе стала адной з самых гарачых тэм. Вы не ведаеце падрабязнасцяў прыватнага жыцця Цукерберга ці як паспяхова рэкламаваць продаж дзвярэй у “Аднакласніках”? Прыходзьце на нашы рэгіянальныя семінары, там можна даведацца!

Кава-брэйк дазволіў выступоўцам і гасцям зблізіцца і больш падрабязна абмеркаваць узнятыя ў дакладах тэмы, а таксама пагутарыць з журналістамі, якіх гэтым разам было нямала. Выступоўцы адказалі на пытанні мясцовай прэсы, падзячылі партнёрам фестывалю (у Магілёве – кампанія “Прыгожыя рашэнні”, галоўны партнёр – “Атлант-М Вест” ) і запрасілі ўсіх перайсці да другой паловы.

Беларуская рэклама: з Захаду на Усход. Фестываль AD.NAK! у Магілёве
Сяргей Дымкоў - кіраўнік кампаніі "Прыгожыя рашэнні", сябар Магілёўскага ТБМ

А перайсці было да чаго. Традыцыйны хіт-парад найлепшых сусветных відэаролікаў ад Сяргея Скарахода і Надзеі Мурашкі (www.marketing.by) прадэманстраваў, дзе, як і наколькі смешна, якасна і з цікавай сюжэтнай лініяй робяць сучасную рэкламу ва ўсім свеце. Пасля ўроку рэкламнай геаграфіі можна было смела вяртацца на Радзіму – да прэзентацыі кампаніі “Будзьма беларусамі”, якую пакідалі, як кажуць, “на салодкае”.

Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская расказалі пра “Будзьма беларусамі!” і пра тое, як кампанія прайшла трохгадовы шлях ад грамадскай ініцыятывы да пазнавальнага культурніцкага брэнда з дапамогай самых сучасных дасягненняў рэкламістыкі. Апошнім пытаннем вечара стала пытанне пра тэрмін стварэння аднайменнага анімацыйнага фільма кампаніі. 8 месяцаў, адказалі выступоўцы, але гэта без “НДС” (ідэй і канцэпцыі), з імі – увесь год. Пасля чаго яшчэ раз, на біс, гэты ж мульт і паглядзелі ды перайшлі да неафіцыйнай часткі з келіхам шампанскага і развагамі пра заходне- і ўсходнебеларускую рэкламістыку.

Паводле budzma.org

15:07 7.11.2011
#1 написал: Jenny (28 лістапада 2011 06:51)
This site is like a classroom, eexcpt I don't hate it. lol
#2 написал: xduovam (28 лістапада 2011 17:58)
NxjGAQ <a href="http://nlfopkudrrua.com/">nlfopkudrrua</a>
#3 написал: dxpczhryzes (2 сьнежня 2011 15:26)
L79Dxi <a href="http://hakhhsjlybpe.com/">hakhhsjlybpe</a>
#4 написал: bfcnhklq (7 сьнежня 2011 19:49)
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы