галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы запрашае 9 лістапада
Тэма чарговых заняткаў - "Справаздача з канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
"Ад супрацы да кансалідацыі". Будзе распавядаць Яўген Бойка. Таксама Наталля Родзькіна распавядзе пра сустрэчы з польскімі фатографамі, наведванне Свентакшыскай зямлі і Кракава. Пачатак а 19-й. Запрашаем!

29 кастрычніка 2011 года Мінск, Беларусь

МЕМАРАНДУМ
аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства


Мы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, гэтым Мемарандумам пастанавілі замацаваць падставы дзейнасці беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).
Мы будуем Нацыянальную платформу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства для развіцця супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі, салідарнасці і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.
У сваей дзейнасці ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства мы трымаемся каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства права і выказваем намер спрыяць далучэнню Беларусі да агульнаеўрапейскіх палітычных, эканамічных і культурных працэсаў. Мы падцверджваем, што Нацыянальная платформа, як і любая дзейнасць у яе межах, грунтуецца на прынцыпах самаарганізацыі “знізу”, інклюзіўнасці (ўключанасці), празрыстасці, публічнасці і субсідыярнасці. Мы разглядаем ініцыятыву Еўрапейскага Саюза “Усходняе партнёрства” як моцны стымул для развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ЕС і краінамі рэгіёна, а таксама для еўрапеізацыі нашай краіны і ўмацавання беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы перакананыя, што ў межах гэтай ініцыятывы беларуская грамадзянская супольнасць і яе Нацыянальная платформа ёсць неад’емнай часткай і неабходным элементам развіцця Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства. Мы бачым неабходнасць далейшага паглыблення і ўмацавання сувязяў Нацыянальнай платформы і самога Форума грамадзянскай супольнасці з працэсамі шматбаковага супрацоўніцтва ў межах тэматычных платформаў Усходняга парнёрства, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі платформамі краін-удзельніц ініцыятывы.
Нашай мэтай з’яўляецца ўмацаванне інстытуцыйных магчымасцяў арганізацый грамадзянскай супольнасці ўплываць на працэсы дэмакратызацыі краіны, беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, парадак дня рэформ у Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.
Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ставіць сваёй задачай інфармаванне грамадзян Беларусі, у тым ліку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і рухаў, дзяржаўных службоўцаў і прадпрымальнікаў і інш., пра праграму ЕС “Усходняе партнёрства”, а таксама пра праекты і праграмы ў межах супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам. Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ствараецца таксама для грамадскага маніторынга і экспертызы азначаных праектаў і праграм.
Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, што падзяляюць каштоўнасці і нормы, пакладзеныя ў аснову Усходняга партнёрства, а таксама зацікаўленыя ў развіцці ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, запрашаюцца далучацца да дзейнасці Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Паводле eurobelarus.ehclients.com


Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 22-80-46)

22:05 8.11.2011
#1 написал: Mccade (30 лістапада 2011 02:15)
People nomrally pay me for this and you are giving it away!
#2 написал: kssxlhqkn (30 лістапада 2011 14:37)
i7zldk <a href="http://uutezsnnspvx.com/">uutezsnnspvx</a>
#3 написал: ohszztxd (1 сьнежня 2011 19:35)
7sG3Yi , vsetuphgfrew, [link=http://flnlkwzfqkxv.com/]flnlkwzfqkxv[/link], http://pnbrbpbbtpjy.com/
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы