У пачатку лістапада распачалася праца гуртка беларускай мовы, арганізаванага Магілёўскім ТБМ імя Францішка Скарыны для супрацоўнікаў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса. Плануецца, што на працягу серыі заняткаў бібліятэкары здолеюць паглыбіць сваё веданне арфаэпічных, арфаграфічных і пунктуацыйных норм беларускай мовы для прафесійнага росту і больш якаснага абслугоўвання чытачоў. Плануецца, што адбывацца заняткі будуць адзін раз на тыдзень. Першы занятак правяла настаўніца вышэйшай катэгорыі Магілёўскай гарадской гімназіі №1 Бандарэнка Ганна Уладзіміраўна. Г. У. Бандарэнка 19:56 9.11.2011 |