галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і партый абмеркавалі планы на 2012 год
Мэр ахарактарызаваў сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёва, адзначыў поспехі такіх прадпрыемстваў, як «Электрарухавік», «Строммашына», «Магатэкс», «Бабуліна крынка» і інш.

Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і партый абмеркавалі планы на 2012 год
С. Барадаўка

Год таму кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў прапанавалі рэалізаваць 18 праектаў. Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай працы гарвыканкама Алы Галушкі, 12 праектаў ужо ўвасоблены ў жыццё, 6 знаходзяцца на кантролі. Сярод найбольш важных - аднаўленне музея Вялікай Айчыннай вайны ў СШ № 12, запрашэнне да ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах ветэранаў вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Магілёва.

Кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў прапанавалі сваю дапамогу. Напрыклад, яны плануюць закупіць індывідуальныя камплекты для парадзіх. Таксама актывісты горада маюць намер стварыць у парку атракцыёнаў дзіцячую пляцоўку з бясплатнымі каруселямі. Старшыня каардынацыйнага савета Зінаіда Пянькова звярнулася да Станіслава Барадаўкі з некалькімі просьбамі: арганізаваць шырокае святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама прывесці ў парадак помнік паэту Аляксею Пысіну на «Польскіх» могілках.

«Я бачу, што сёння ў нас яшчэ ёсць некаторыя прабелы ў сувязях паміж грамадскімі аб'яднаннямі, арганізацыямі і ўладай, - падвёў вынік сустрэчы Станіслаў Барадаўка. - Вы вылучылі слушныя прапановы - як, напрыклад, абавязаць уладальнікаў новапабудаваных гандлёвых аб'ектаў добраўпарадкаваць прылеглую да будынка тэрыторыю, у тым ліку забяспечыць парковачныя месцы гараджанам. Прапановы, якія датычацца сферы культуры, таксама павінны быць абмеркаваны. На кантролі застаецца пытанне ўсталёўкі святлафораў».

Даволі крытычным было выступленне старшыні Магілёўскага ТБМ Алега Дзьячкова, які, у прыватнасці, адзначыў:

“На працягу апошняга года працэс знішчэння нацыянальнай культуры ў горадзе працягваўся. Напрыклад, колькасць шыльдаў на беларускай мове ў горадзе лёгка можна пералічыць, да таго ж іх колькасць працягвае змяншацца.
Так, расклад руху на чыгуначным вакзале пераведзены цалкам на рускую мову, а расклад на аўтавакзале ўжо напалову рускамоўны. Нядаўна пры ўездзе ў горад замянілі беларускамоўную шыльду на рускі варыянт.

Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і партый абмеркавалі планы на 2012 год
А. Дзьячкоў

Адзначу, што раней нацыянальная культура знішчалася акупантамі і прышлымі людзми, а зараз сваёй уладай і чыноўнікамі, многія з якіх добра валодаюць беларускай мовай. Падкрэсліваю, што зараз назіраецца імклівы адток моладзі і творчых людзей з Магілёва, і адной з прычын гэтага з’яўляецца бязглуздая русіфікацыя, што праводзіцца ўладамі ў нашым горадзе.
Узнята пытанне ўсталявання помніка нацыянальнаму дзеячу. Прапаноўваю аднавіць памятны знак Цішку Гартнаму і ўсталяваць помнік Янку Купалу, юбілей якога будзе адзначацца ў наступным годзе. Адзначу, што Я. Купала адзін з лепшых сваіх твораў – паэму “Магіла льва” – прысвяціў гісторыі нашага горада”.

Баронім беларушчыну разам!

20:33 9.11.2011
#1 написал: Kaeden (28 лістапада 2011 09:41)
Begun, the great internet eucdation has.
#2 написал: cyoxkedqfb (29 лістапада 2011 20:47)
ehpf9J , sxhwelflsvsv, [link=http://ipvaippbaoou.com/]ipvaippbaoou[/link], http://lfyzaftltywo.com/
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы