галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

80-годдзю Ніла Гілевіча прысвячаецца
80-годдзю Ніла Гілевіча прысвячаецца
… Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..
Ніл Гілевіч


У пятніцу, 18 лістапада 2011 г., у Магілёўскай абласной бібліятэцы адбудзецца ўрачыстая імпрэза, прысвечаная юбілею народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Арганізатары вечарыны – Магілёўская гарадская арганізацыя ТБМ імя Ф. Скарыны і Магілёўская абласная бібілятэка. Пачатак а 18-й. Запрашаем!

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). З 1960 па 1986 – супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1958 да 1963 працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 – першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, у 1981-1991 сакратар праўлення СП СССР.
Ён быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах у Беларускай ССР, прынятага 26 студзеня 1990 г. на 14-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР XI склікання. Дэпутат ВС Беларусі XII склікання (1990 – 1995), член Прэзідыума ВС, старшыня Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны (1990 – 1995), старшыня Таварыства беларускай мовы (1989 1997).
Дэбютаваў у літаратуры з вершамі ў 1946 годзе. У творчым багажы Ніла Гілевіча – больш як 75 кніг, у якіх годна прадстаўлены паэзія, проза, драматургія, літаратуразнаўства і фалькларыстыка, творы для дзяцей, эсэістыка і публіцыстыка, пераклады.
Васіль Быкаў некалі напісаў пра Гілевіча: “Талент Ніла Гілевіча надзвычай ёмісты і працавіты, чулы да подыху жыцця і да чалавечага болю”.


Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)

10:14 15.11.2011
#1 написал: Сяргей (19 лістапада 2011 17:00)
Цудоўная атрымалася вечарына: цёплая, дамашняя, не хацелася людзям сыходзіць... Як для мяне, то хацелася б яшчэ больш душэна паспяваць, за псенямі, на маю думку, яшчэ вялічэзны нераскрыты патэнцыял!
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы