галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Вянок памяці: Анатоль Белы
Ягонае імя стала вядомае шырокай публіцы ад 1984 году, калі выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту заснаваў з аднадумцамі грамадзка-асьветніцкі гарадзкі менскі клюб «Спадчына». На пасяджэньні клюбу зьбіраліся навукоўцы, творчая моладзь, усе, каго цікавіла нацыянальная культура і адраджэньне краіны. Гаворыць адзін з сяброў «Спадчыны» мастак Алесь Марачкін:

«Ён праводзіў розныя мерапрыемствы там, стараўся далучыць вядомых, знакавых людзей. Гэта вельмі важна. Гэта застанецца».

Сталым сябрам «Спадчыны» і яе нязьменнага старшыні быў знаны гісторык прафэсар Анатоль Грыцкевіч. Ён вельмі высока ацэньвае ўклад Анатоля Белага ў фарміраваньне нацыянальнай гістарычнай і культурнай памяці.

«Калі дзе была магчымасьць, я выступаў у друку, а таксама выступаў на ўсіх урачыстасьцях пры адкрыцьці помнікаў у яго музэі. Я лічу, што гэта быў чалавек, які шмат зрабіў у музэязнаўстве, бо сам адчыніў музэй, сам распрацаваў там усе накірункі, і калі ў гэтым музэі бываеш, то бачыш, што ўсё там скіравана на высьвятленьне беларускай культуры, дзеячаў беларускай культуры і палітычных дзеячаў».

Прыватны музэй выяўленчага мастацтва Анатоль Белы адкрыў у 1999 годзе на сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі. У ім восем заляў жывапісу і графікі і ўся прысядзібная тэрыторыя «засеяная» скульптурамі.

Вянок памяці: Анатоль Белы
Анатоль Белы праводзіць экскурсію ў музеі. Старыя Дарогі, 2009 г.

Алесь Марачкін працягвае:

«Для мяне як мастака гэта фігура такога апантанага чалавека, які зьбіраў творы мастацтва і які арганізаваў у Старых Дарогах унікальны музэй па сваёй накіраванасьці да беларушчыны — там амаль што кожнага мастака ёсьць творы — увойдзе ў гісторыю як зьбіральнік, як арганізатар найперш гэтага музэю у Старых Дарогах».

Анатоль Белы быў ініцыятарам стварэньня і ўсталяваньня помнікаў дзеячам нацыянальнага адраджэньня па ўсёй Беларусі. Многія ведаюць скульптурныя кампазыцыі ў дворыку БДУ, бюст Ларысы Геніюш у Зэльве, Міколы Ермаловіча ў Маладэчне. Ён натхняў на гэтыя творы беларускіх скульптараў і тыя рабілі мэмарыяльныя знакі і выявы дабрачынна. Цяпер, кажа спадар Марачкін, клопат сяброў — пра захаванасьць усёй унікальнай працы Анатоля Белага.

«Вельмі-вельмі хочацца, каб з тым, як адышоў Анатоль Белы, каб не адышла, ня канула ў Лету яго гэтая гіганцкая праца. Я думаю, што працяг будзе».

Вянок памяці: Анатоль Белы
Сябры Магілёўскага ТБМ з Анатолем Белым. Старыя Дарогі, 2009 г.

Магілёўскае ТБМ глыбока смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Анатоля Белага. Вечная памяць!

Разьвітаньне з Анатолем Белым адбудзецца 17 лістапада а 10 гадзіне ў будынку рытуальных паслуг на Альшэўскага, 10 у Менску. Пасьля гэтага ён будзе пахаваны ў Старых Дарогах.

20:58 16.11.2011
#1 написал: Ronalee (28 лістапада 2011 13:19)
That's really thniking out of the box. Thanks!
#2 написал: pkqialjzsad (28 лістапада 2011 17:43)
g90a4s <a href="http://fdnmixbdbvra.com/">fdnmixbdbvra</a>
#3 написал: skqtgp (29 лістапада 2011 21:33)
lu6HzZ , qwqkjafgwzqn, [link=http://rufagymsgxck.com/]rufagymsgxck[/link], http://uzqasibuaota.com/
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы