У кастрычніку ў адзіны ў Магілёве беларускамоўны клас пры СШ № 1 была перададзена беларускамоўная дзіцячая літаратура, якую сабралі актывісты Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. У лістападзе сябрамі Магілёўскага ТБМ была арганізавана аглядавая экскурсія па гістарычным цэнтры горада Магілёва для вучняў Магілёўскай гарадской гімназіі №1, якія наведваюць факультатыўныя заняткі па курсе “Магілёвазнаўства”. На працягу экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гістарычным цэнтрам Магілёва: пабачылі Замкавую гару і колішнюю Гандлёвую (цяпер Савецкая) плошчу, гарадскую ратушу і гістарычную забудову па вуліцы Вялікая Садовая (цяпер Ленінская), а таксама касцёл Святога Станіслава і будынак былога фарнага касцёла Св. Казіміра – самы стары мураваны будынак у горадзе. На аглядавай экскурсіі па гістарычным цэнтры МагілёваШэраг падобных экскурсій і іншых мерапрыемстваў для магілёўскіх школьнікаў будзе праведзены на працягу навучальнага года. 09:48 18.11.2011 |