Дняпро ў ОршыМаршрут падарожжа: Магілёў – Крапіўна (Крапівенскае поле) – Дуброўна – Смаляны – Орша – Магілёў. У падарожжы Вы пабачыце: Крапівенскае поле – месца, дзе што сімвалізуе імкненне да свабоды і незалежнасці. Тут 8 верасня 1514 года 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага нанесла сакрушальнае паражэнне 80-тысячнаму войску маскоўскіх захопнікаў. Перамога пад Оршай была самай значнай у шматвекавым супрацьстаянні ВКЛ і Маскоўскага княства. Сёння гэтая дата лічыцца Днём беларускай вайсковай славы. Дуброўна - кляштар бернардзінаў 17 ст., царква Св. Тройцы пач. 19 ст. Смаляны – руіны замка “Белы Ковель” кан. 16 – пач. 17 стст, дамініканскія касцёл і кляштар сяр. 18 ст., драўляная Спаса-Аб’яўленчая царква др. пал. 18 ст., царква Св. Аляксея др. пал. 19 ст., магіла Тамаша Зана. Орша – замак, калегіум езуітаў сяр. 18 ст., трынітарскі кляштар сяр. 18 ст., базыльянскі кляштар сяр. 18 ст., Ільінская царква др. пал. 19 ст., Куцеінскія царква і манастыр пач. 17 ст., касцёл Св. Юзафа пач. 19 ст., вадзяны млын 19 ст., а таксама музей пачынальніка беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (замоўлена экскурсія). Орша. Калегіум езуітаўПрыняўшы ўдзел у нашай вандроўцы Вы зможаце адказаць на наступныя пытанні: • што такое Рагвалодаў камень? • дзе быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі гадзіннікавы завод? • хто такі Канстанцін Астрожскі? • дзе адбылася адна з буйнейшых бітваў у Еўропе ў перш. палове 16 ст.? • як называеццам першая батальная карціна на Беларусі? • дзе знаходзіцца замак "Белы ковель"? • як у Оршы быў заснаваны адзін з буйнейшых праваслаўных манастыроў? • дзе быў выдадзены на Беларусі першы Буквар? • хто такі Спірыдон Собаль? • дзе на Беларусі існавала адзіная падземная царква? • куды падзеўся шасціярусны іканастас Багаяўленскага манастыра? • якія помнікі мастацтва стварылі майстры з Аршаншчыны ў Масковіі? • адкуль пачаўся пераможны шлях савецкай ракетнай артылерыі? • каго назваў У. Караткевіч першым сярэдневечным пісьменнікам Беларусі? • які твор прысвяціў У. Караткевіч гісторыі Магілёва? Кантактныя тэлефоны:Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61) 23:55 19.11.2011 |