галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Зрабі падарунак для Магілёва – выкупі кнігу ХVІІІ стагоддзя!
Зрабі падарунак для Магілёва – выкупі кнігу ХVІІІ стагоддзя!

Гэта выданне ХVIII стагоддзя, якое выйшла ў Магілёве ў друкарні Багаяўленскага праваслаўнага брацтва па замове старавераў. Па папярэдняй экспертызе, якую праводзілі спецыялісты, кніга пабачыла свет прыкладна ў 1773 годзе ў друкарні, заснаванай яшчэ Спірыдонам Собалем.
Андрэй звяртае ўвагу, што асобнікаў такой кнігі захавалася няшмат. А выданне, якое ён адшукаў у аднаго з калекцыянераў, цяпер выстаўлена на аўкцыён. Малады чалавек дамовіўся з калекцыянерам, што паспрабуе выкупіць «Часоўнік». Цана — $500. Але такіх грошай ён пакуль не мае. І звяртаецца да грамадскасці з просьбай дапамагчы.

Пералічыць грошы можна на рахунак:
АСБ Беларусбанк 514/300 01146417 на імя Радкова Андрэя Уладзіміравіча. Кантактны нумар: +375-25-7457467.


Да Андрэя ўжо звярнуліся першыя людзі з прапановай дапамагчы. Сярод іх беларусы і жыхар Германіі. Дырэктар Музея гісторыі Магілёва прапанаваў выкупіць кнігу для яго музея. І гатовы знайсці частку грошай — 1600000 рублёў.

У мінулым годзе студэнт БДУ Андрэй Радкоў арганізаваў збор сродкаў, каб на інтэрнэт-аўкцыёне выкупіць Метрычную кнігу (1759-1807) Ішкальдскага касцёла. Меркавалася, што ў гэтым выданні можа быць запіс аб хросце нашага славутага земляка Ігната Дамейкі. Бо нарадзіўся ён недалёка ад Ішкальдзі у в. Мядзведка, але месца яго хрышчэння невядомае. Андрэй паведаміў, што ён такі запіс не выявіў. Але на старонках кнігі сустрэў згадку, якая тычыцца бацькі нацыянальнага героя Чылі Іпаліта Дамейкі: ён быў сведкам хросту немаўлятаў з сям’і Верашкачакаў.

Зрабі падарунак для Магілёва – выкупі кнігу ХVІІІ стагоддзя!

Пасля знаходкі краязнаўца з вёскі Цешаўлі Баранавіцкага раёна Васіль Дубейка перадаў Андрэю Радкову і старшыні Таварыства аховы помнікаў Антону Астаповічу яшчэ дзве Метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла (у адной пазначаны толькі хросты з 1807 года, у другой — смерці ад 1835 года). А таксама асобныя дакументы: ліставанне мінскага епіскапа са святаром з Ішкальдзі (1919 год); аркуш са спісу прыхаджан касцёла сярэдзіны ХІХ стагоддзя; дыярыуш жыхара Ішкальдзі, датаваны 1931 годам.
Цяпер вядецца праца па адлічбаванні ўсіх дакументаў.

Зрабі падарунак для Магілёва – выкупі кнігу ХVІІІ стагоддзя!

Працэс ідзе марудна, бо Андрэй усё апрацоўвае за ўласныя сродкі. І на сёння толькі першую Метрычную кнігу атрымалася цалкам адсканаваць. Мяркуецца, што ўсе электронныя копіі будуць перададзены ў беларускія музеі і бібліятэкі.
Што будзе з арыгіналамі? Першую знаходку хацелі вярнуць у Ішкальдскі касцёл. Але па словах Андрэя, там няма належных умоваў для яе захавання. Таму Антон Астаповіч выказаўся пра стварэнне Архіўна-музейнага цэнтра на базе каталіцкага касцёла (падобная ўстанова існуе ў праваслаўных). Адпаведныя перамовы праводзіліся з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Але малады чалавек адзначае, што гэта справа не аднаго дня. Таму канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Кантактныя тэлефоны ў Магілёве:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)

17:58 1.12.2011
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы