галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Навагоднія цацкі 1930 — 60-х гг. пакажуць на выставе ў Ратушы
Навагоднія цацкі 1930-60-х гадоў можна пабачыць на выставе «Стары Новы год», якая будзе праходзіць у Музеі гісторыі Магілёва з 10 снежня. Шчыра запрашаем!

Навагоднія цацкі 1930 — 60-х гг. пакажуць на выставе ў Ратушы

«У Ратушы будуць прадстаўлены экспанаты, аб’яднаныя агульнай тэмай — традыцыяй святкавання Новага года ў мінулым, — тлумачаць спецыялісты аддзела культуры гарвыканкама. — Елачныя цацкі, навагоднія паштоўкі і канверты адновяць эпізоды з жыцця нашых дзядуль і бабуль, бацькоў і маці. Дарэчы, на выставе будуць прадстаўлены як цацкі масавай прамысловай вытворчасці, так і самаробныя ўпрагожванні».

Па словах дырэктара музея Аляксея Бацюкова, на першым паверсе Ратушы ўсталююць елку, якая будзе ўбрана рарытэтнымі цацкамі. Менавіта з яе і пачнецца знаёмства магілёўцаў з выставай «Стары Новы год». Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць святочныя паштоўкі і канверты, фотаздымкі мінулых гадоў. Экспазіцыю дапоўняць карціны магілёўскіх мастакоў на зімовую тэматыку. Пераважная большасць прадстаўленых экспанатаў належыць фондам Музей гісторыі Магілёва. Выстава будзе працаваць да Старога Новага года — 13 студзеня 2012 г.

Паводле mycity.by

19:32 8.12.2011
#1 написал: admin2 (8 сьнежня 2011 19:33)
Абавязкова наведаю! І вучняў таксама запрашу!
#2 написал: Mahadi (22 сакавіка 2012 13:07)
Now I know who the brainy one is, I'll keep lkoonig for your posts.
#3 написал: mfoihyodlj (22 сакавіка 2012 15:12)
#4 написал: Lyddy (27 сакавіка 2012 11:13)
#5 написал: Mitch (30 сакавіка 2012 15:26)
#6 написал: Caden (3 красавіка 2012 16:16)
#7 написал: Molly (9 красавіка 2012 13:03)
#8 написал: Jane (16 красавіка 2012 02:44)
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы