
Госцем чарговага пасяджэння гуртка беларускай мовы стане вядомы грамадскі дзеяч і палітык, філолаг і перакладчык
Лявон Баршчэўскі, які правядзе заняткі на тэму:
"Пераклад і беларуская мова". Заняткі распачнуцца ў сераду а 18.30.
Кацярына Маціеўская, перакладчыца, адна з кіраўніка праекту
“ПрайдзіСвет” (часопіс перакладной літартуры): Для мяне пераклад – гэта ні ў якім разе не спроба данесці прыгажосць твора на замежнай мове да чытача, які гэтай мовы не ведае. Больш за тое, я глыбока ўпэўненая ў тым, што ўсё, што робіцца з асветніцкіх мэтаў, атрымліваецца, мякка кажучы, не так добра, як магло б атрымацца. Пераклад робіцца з той самай прычыны, з якой пішацца верш (зрэшты, можа, верш – таксама пераклад, не з замежнай мовы, а з нейкай іншай?). Я бачу дзівосны верш (апавяданне, драму) на чужой мове – і хачу, каб гэта загучала на маёй.

Арыгінал, як і рускі – і любы іншы – пераклад, ніколі не будзе функцыянаваць у беларускамоўнай культурнай прасторы. Пераклад, кажучы крыху іранічна, – спосаб узбагаціць сваю культуру, не чакаючы свайго генія, які прыйдзе праз трыста гадоў і ўсё зробіць… а яго возьмуць і абвінавацяць у перайманні замежных узораў. З гэтага пункту гледжання пераклад – безумоўна, добра зроблены пераклад – робіцца каштоўнейшым за арыгінал.

Таму і з рускай мовы перакладаць трэба абавязкова, хаця нашмат больш складана прымусіць твор загучаць па-жывому, перакладаючы з блізкароднаснай мовы.
Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 22-80-46)