галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Багдановіч і Купала: поруч у Магілёве
З 9 снежня на працягу тыдня ў магілёўскіх тралейбусах гучалі песні на словы выдатнейшага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Акцыя, ініцыятарам якой стала Магілёўскае ТБМ, была прымеркавана да 120-годдзя з дня народзінаў класіка беларускай літаратуры.

Багдановіч і Купала: поруч у Магілёве

Магілёўцам і гасцям горада было прапанавана 5 песень. Сярод іх «Зорка Венера», «Па-над белым пухам вішняў» і «Слуцкія ткачыхі».

Як заўважыў кіраўнік службы руху «Гарэлектратранспарту» Аляксандр Кузін, мэта гэтай акцыі фармулюецца дастаткова проста: папулярызацыя як беларускай мовы, так і творчасці аднаго з выдатнейшых паэтаў нашай краіны. А. Кузін пералічыў маршруты тых тралейбусаў, у салонах якіх гучалі беларускія песні. Гэта тралейбусы № 2 (6 машын), № 4 (5 машын)і № 5 (4 машыны).

Таксама старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў паведаміў пра тое, што ў хуткім часе ў Магілёве можа быць усталяваны помнік Янку Купалу. З адпаведнай прапановай магілёўцы выступілі ў час пасяджэння гарвыканкаму. Помнік аўтару «Магілы льва» плануецца ўстанавіць у парку імя Горкага.

Паводле mycity.by

19:52 25.12.2011
#1 написал: Deni (23 сакавіка 2012 00:59)
Real brain power on display. Thanks for that aswner!
#2 написал: nvfnrv (23 сакавіка 2012 10:21)
#3 написал: Jeanette (28 сакавіка 2012 12:59)
#4 написал: Eel (3 красавіка 2012 16:11)
#5 написал: Gabrielle (5 красавіка 2012 10:50)
#6 написал: Ellyanna (11 красавіка 2012 11:21)
#7 написал: Janeece (17 красавіка 2012 08:52)
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы