26 снежня 2011 г. заканчваецца падпіска на "Наша слова" - рэспубліканскую газету ГА "Таварыства беларускай мовы імя Франіцшка Скарыны". Калі Вас цікавіць беларушчына, калі Вы хочаце быць поруч з роднай мовай - падпішыцеся!  Увесь 2012 год штотыднёвік ТБМ будзе выходзіць на 8 палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі. Газета будзе працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх Вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў. "Наша слова" не навязвае чытачу сваю думку ці погляды, а падае факты. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і Вы будзеце з усёй Беларуссю. Індэкс выдання: 63865 Кошт падпіскі: 3 месяцы - 9 300 руб. 6 месяцаў - 18600 руб. Падпісацца можна ў любым паштовым аддзяленні. 20:05 25.12.2011 |