галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Свята вулічнай музыкі пройдзе ў Магілёве 24 верасня
Свята вулічнай музыкі пройдзе ў Магілёве 24 верасня
Свята вулічнай музыкі ў Віцебску

Святам вулічнай музыкі арганізатары вырашылі адзначыць дзень восеньскага раўнадзенства, так званы «Багач». Пра яго паходжанне і месца ў традыцыйным беларускім календары ўсім жадаючым распавядуць супрацоўнікі музея этнаграфіі перад пачаткам танцавальна-спеўнай часткі. Адмыслова на свята ў Магілёў прыедзе вядомы дудар з Лепеля Васіль Шкіндзер.

Проста прымусіць магілёўцаў ўсміхацца

Па словах аднаго з арганізатараў свята, падобныя рэчы даўно ладзяцца на вуліцах іншых гарадоў Беларусі, не кажучы пра Еўропу:

- Не толькі актыўны ўдзел, але і пасіўнае назіранне за жывымі праявамі культуры, на наш погляд, выконвае некалькі важных роляў: па-першае, гэта візуалізуе беларускую традыцыйную культуру, што дазваляе кожнаму бачаць і адрозніваць «сваё і чужое»; па-другое, калі на вуліцах горада гучыць жывая музыка, - гэта стварае адпаведны настрой, творчую атмасферу; усё гэта проста прымушае гараджан ўсміхацца. А гэта, згадзіцеся, таксама важна.

Уваход на мерапрыемства вольны.
Пачатак імпрэзы 24 верасня ў Музеі этнаграфіі (вуліца Першамайская, 8) у 15:30. Танцы распачнуцца ў 16:00.
Тэлефоны для даведак: (029) 242-37-22, Яўген; (029) 331-82-77, Алесь.


Паводле gorad.by

06:35 21.09.2012
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы