галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Тэатр імя Якуба Коласа пакажа магілёўцам спектаклі для дзяцей і дарослых
На наступны дзень драму зменіць камедыя, затым — іранічная мілая драма. Маленькія гледачы змогуць стаць удзельнікамі казкі-гульні «Як воўк мамай быў». Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа працягнуцца да 21 кастрычніка.

16, 17 кастрычніка, 18:30
«Леаніды не вернуцца на Зямлю», драма (паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць»)

Тэатр імя Якуба Коласа пакажа магілёўцам спектаклі для дзяцей і дарослых
Два стагоддзі, чатыры лёсы — павязаныя ў адно. Што гэта: памяць продкаў ці шляхі гісторыі? Відавочна толькі, што каханне перадаецца праз кроў, яно ўваходзіць у генетычную памяць чалавека, калі гэта — сапраўднае каханне... Яны сустрэліся ў літаратурным інстытуце, у Маскве. Ён — шчыры беларус, паэт Андрэй Грынкевіч, які захоўвае ў куточку сваёй памяці балючую, таямнічую і велічную паромную гісторыю кахання дзядоў, якое не адбылося... Яна — гожая, інтэлігентная, замужняя выкладчыца мастацтвазнаўства Ірына Горава.
Горава!.. Такое знаёмае прозвішча, шчымлівы напамін... Таго, хто ратаваў бабулю ў далёкую лёсавызначальную ноч 1863 года, клікалі Юрый Гораў, капітан з Масквы... Няўжо яна — тая, што запаліла ў яго сэрцы светлы агеньчык кахання, — сапраўды нашчадак ТАГО Горава?.. Няўжо цяпер, праз стагоддзе, атрымаецца выратаваць каханне?!.. А лёс чакаў свайго часу і выкрыцця цяжкай немінучасці...

18, 19 кастрычніка, 18:30
«За двума зайцамі » Камедыя Міхайлы Старыцкага

Тэатр імя Якуба Коласа пакажа магілёўцам спектаклі для дзяцей і дарослых
Гісторыя пра недарэчную нявесту з багатым пасагам і яе недарэчнага жаніха. Фальклорныя матывы, шмат музыкі і жартаў. Дык ці магчыма злавіць двух зайцоў адразу?

20, 21 кастрычніка, 18:30
«Пазычанае шчасце» Іранічная мілая драма Фёдара Палачаніна (Эксперыментальная сцэна)

Тэатр імя Якуба Коласа пакажа магілёўцам спектаклі для дзяцей і дарослых
Гісторыя жыцця правінцыялкі ў сталіцы. Усё пачалося з няўдалага кахання. Як знайсці падтрымку ў вялікім горадзе? Хто пазычыць шчасце? Як складзецца далейшы лёс галоўнай гераіні Алы Верас?..

17, 18, 19 кастрычніка, 11:00 20, 21 кастрычніка, 12:00
«Як воўк мамай быў » Казка-гульня Васіля Ткачова

Тэатр імя Якуба Коласа пакажа магілёўцам спектаклі для дзяцей і дарослых
Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк, знайшоўшы Цяля сабе на здабычу, стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам? Але не спяшайцеся з высновамі! Рэч у тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх — са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас, малечы!

Квіткі набывайце ў касах Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. (вул. Першамайская, 7). Каса працуе з 8:00 да 20:00, панядзелак з 13:00 да 20:00, нядзеля 13:00 — 18:00. Тэлефон для даведак — 1-82, каса тэатра 22-66-04, замова і дастаўка квіткоў — 31-00-45.

07:33 26.09.2012
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы