На мінулых занятках у якасці хатняга задання было прапанавана прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні назоваў сквераў і паркаў горада Магілёва. Тапанамічнай камісіяй гарвыканкама складзены спіс з 25 аб’ектаў. Усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з ім на сайце гарвыканкама citi.mogilev.by. Спрычыненне да гэтай справы паказала, наколькі адказнымі і абгрунтаванымі павінны быць прапановы, і справа аказалася нашмат складаней, чым падалося спачатку. Ва ўсякім разе, у Вас ёсць магчымасць зрабіць нешта карыснае свайму гораду. Далучайцеся.