галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
ТБМ у Магілёве: анонс падзей
16:57 14.11.2008
ТБМ у Магілёве: анонс падзей
Анонс бліжэйшых мерапрыемстваў з удзелам Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы. далей>>
ПРЫВАТНЫЯ АБВЕСТКІ
 
Статут ТБМ
 
Каляндар “Родны край” аднавіў выхад
 
Пачаўся набор дзетак у беларускамоўную групу
 
Перамовы ў справе стварэньня беларускамоўнай групы ў садку
00:14 14.07.2007
У пятніцу 13 ліпеня адбылася сустрэча старшыні Магілёўскай гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзьячкова з начальнікам райана Аляксандрам Гапеевым. Падчас размовы былі абмеркаваныя пэрспэктывы адкрыцьця ў адным з магілёўскіх садкоў беларускамоўнай групы.
Далей >>
ТБМ у Магілёве: вынікі чэрвеня, пляны на ліпень
00:02 14.07.2007
Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны прапануе ў другой палове ліпеня вандроўку ў Ляўкі, выставу кветак, археалягічныя раскопкі на Магілёўшчыне.
Далей >>
Запрашаем на выставу кветак
23:17 12.07.2007
У суботу 14 ліпеня а 17-ай гадзіне ў будынку Палацу культуры “Хімвалакно” адбудзецца адкрыцьцё выставы кветак “Лілея – кветка чысьціні”. Вольны ўваход. Арганізатары выставы лілеяў і флёксаў – Клюб фітадызайну “Хімвалакно” і Магілёўская гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Далей >>
Ствараецца беларускамоўная група ў магілёўскім садку
16:36 11.07.2007
У Магілёве бацькі выступілі з ініцыятывай стварэння ў дзіцячым садку беларускамоўнай групы. Неабходнай умовай для гэтага з’яўляецца наяўнасць не менш чым 10 заяў ад бацькоў з просьбай уключыць іх дзяцей у склад гэтай групы. Група прызначана для наведвання дзяцей ва ўзросце ад двух да чатырох гадоў.
Далей >>
Стварэньне беларускамоўнай клясы: новыя падрабязнасьці
04:02 11.07.2007
У аўторак старшыня Магілёўскай суполкі ТБМ сустрэўся з прадстаўніцай гарадзкога ўпраўленьня адукацыі Тацьцянай Мяхотай. Падчас размовы былі абмеркаваныя пэрспэктывы адкрыцьця беларускамоўнай клясы ў Магілёве.
Далей >>
Беларускамоўная кляса можа адкрыцца ў Магілёве
01:53 10.07.2007
У панядзелак адбылася сустрэча кіраўніка Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзьячкова з намесьніцай старшыні абласной управы адукацыі Сьвятланай Лявонавай. Адна з тэмаў размовы – адкрыцьцё беларускамоўных клясаў у Магілёве.
Далей >>
Сьвяткаваньне юбілею Купалы ў Вязынцы (фота)
22:43 7.07.2007
Прадстаўнікі грамадзкасьці адзначылі сёньня ў Вязынцы 125-я ўгодкі з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы. З Магілёва на сьвяткаваньні прыехалі некалькі дзясяткаў чалавек, дзесяцёра – ад ТБМ.
Далей >>
Сябры ТБМ наведалі спэктакль “Тутэйшыя” (фота)
22:17 6.07.2007
Пярэдадні 125-ых угодкаў з дня нараджэньня Янкі Купалы сябры Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы арганізавалі вандроўку ў Менск, падчас якой наведалі спэктакль “Тутэйшыя” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы, а таксама сустрэліся зь пісьменьнікам Нілам Гілевічам.
Далей >>
Тралейбус Янкі Купалы ў Магілёве (фота)
19:57 6.07.2007
Сёньня ў Магілёве ад абласнога драмтэатру да чыгуначнага вакзалу курсаваў тралейбус імя Янкі Купалы. Гэтак суполка Таварыства беларускай мовы адзначыла 125-годзьдзе Янкі Купалы.
Далей >>
У Магілёве будзе курсіраваць сьвяточны тралейбус
21:15 5.07.2007
У пятніцу 6 ліпеня па маршруце пл. Арджанікідзе – Чыгуначны вакзал у Магілёве будзе курсіраваць сьвяточны тралейбус. Сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны павіншуюць пасажыраў з 125-мі ўгодкамі з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Далей >>
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы