галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
У кавярні з Анкай Упалай (фота)
18:42 5.01.2009
У кавярні з Анкай Упалай (фота)
4 студзеня ў кавярні “Ідылія” адбылася сутрэча таленавітай магілёўскай літаратаркі Анкі Упалы з сябрамі Магілёўскага ТБМ. Анка Упала прачытала некалькі апавяданняў (сёлета яны павінны выйсці асобнай кніжкай), падзялілася сваімі поглядамі на сучасны літаратурны працэс і распавяла пра ўласную літаратурную творчасць. далей>>
ПРЫВАТНЫЯ АБВЕСТКІ
 
Дыскі на Каляды і да Новага году
 
Белпошта: купляйце беларускае!
 
Дапаможам ТБМ
 
ТБМ запрашае ў Дашкаўку
14:47 29.09.2007
У нядзелю 30 верасьня адбудзецца вандроўка ў Дашкаўку. Ад’езд – раніцай з чыгуначнага вакзалу ў 8.08 цягніком "Магілёў-Жлобін" (2-гі вагон ад галавы цягніка). Даехаць да Дашкаўкі таксама можна на маршрутцы.
Далей >>
Восемдзесят гадоў асобнаму выданьню паэмы “Магіла Льва” (фота)
23:58 27.09.2007
У Магілёве адзначылі 80-годзьдзе выхаду асобным выданьнем паэмы Янкі Купалы “Магіла Льва”. Літаратурная вечарына з нагоды юбілею адбылася ў Магілёўскай абласной бібліятэцы. Да юбілею літаратурны фонд Беларусі перадаў бібліятэцы асобнік рарытэтнай цяпер кніжкі з паэмай. Арганізаваць вечарыну дапамагла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы.
Далей >>
Пытаньне фінансаваньня беларускамоўнай групы разгледзяць у кастрычніку
23:54 27.09.2007
У чацьвер 27 верасьня адбылася сустрэча прадстаўнікоў Магілёўскага абласнога ўпраўленьня адукацыі з бацькамі, якія жадаюць аддаць сваіх дзяцей у групу зь беларускай мовай выхаваньня. У сустрэчы бралі ўдзел старшыня гарадзкой суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў, Аляксей Бацюкоў ды Зьміцер Салаўёў.
Далей >>
“Легенда й паэма” ў чацьвер а 16.00
20:19 25.09.2007
У чацьвер 27 верасьня а 16.00 у Магілёўскай абласной бібліятэцы адбудзецца тэматычная вечарына “Легенда й паэма”. Імпрэза прысьвечана 80-годзьдзю выхаду асобным выданьнем паэмы Янкі Купалы “Магіла Льва”.
Далей >>
Экскурсія ў Мсьціслаў для школьнікаў з Горак
19:25 24.09.2007
Сёньня пры ўдзеле Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны адбылася экскурсію па Мсьціславе й ваколіцах для горацкіх школьнікаў і іх бацькоў.
Далей >>
Прэзэнтацыя новай кнігі “Імёны Свабоды” (фота)
22:07 22.09.2007
У Магілёве адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”. Удзел у імпрэзе ўзялі каля пяцідзесяці чалавек.
Далей >>
Экалягічная лекцыя ў бібліятэцы
17:02 21.09.2007
Праблемы малых рэкаў і ручаёў Магілёва былі абмеркаваныя падчас сустрэчы з наведнікамі гарадзкой бібліятэкі №2. Антон Шкаруба, навуковы супрацоўнік Цэнтральнага навукова-дасьледчага інстытуту комплекснага выкарыстаньня водных рэсурсаў, прачытаў лекцыю па тэме “Малыя вадацёкі Магілёва: Дубравенка, Струшня, Дзебра”.
Далей >>
Лукашук, Мацур і Арлоў прыедуць у Магілёў
20:44 17.09.2007
У суботу 22 верасьня а 16.00 у Магілёве адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі “Імёны Свабоды”. У імпрэзе возьмуць удзел аўтар кнігі – пісьменьнік Уладзімер Арлоў, журналіст Аляксандар Лукашук, мастак Генадзь Мацур. Уваход вольны.
Далей >>
Завяршылася выстава вяргіняў (фота)
15:06 14.09.2007
Цягам трох дзён у Магілёве ў Палацы культуры й тэхнікі “Магілёўхімвалакно” ладзілася выстава вяргіняў “Забытая кветка”. Арганізавалі выставу гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы й Клюб фітадызайну.
Далей >>
Вандроўка ў Шклоў на Дзень беларускага пісьменства (фота)
19:01 12.09.2007
Другога верасьня сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны наведалі Шклоў, дзе ладзіўся чатырнаццаты па ліку Дзень беларускага пісьменства. Наш фотарэпартаж.
Далей >>
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы