галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Андрэй Мельнікаў у Магілёве!
07:57 19.05.2012
Андрэй Мельнікаў у Магілёве!
У сераду, 23 траўня, у межах культурніцкай кампаніі “Будзьма” Магілёў з праграмай “Святая вада” наведаюць паэтка Ларыса Раманава і бард Андрэй Мельнікаў. Пачатак а 18.30. Запрашаем на вечарыну! Далей>>


 
«Беларускае пяціборства» адзначыла сваіх пераможцаў
 
Паважаныя бацькі!
 
У 3-й гімназіі плануюць стварыць беларускі клас
 

Беларускі клас у Магілёве з'явіцца ў першай школе? Неафіцыйная інфармацыя
18:09 30.08.2010
Сёння на 17.30 прызначана сустрэча начальніка ўпраўлення адукацыі гарвыканкама Сяргея Казлова з бацькамі, якія падавалі заявы на прыём іх дзяцей у клас з беларускай мовай навучання.
Далей >>
Cёння інфармацыйна-метадычнаму парталу nastaunik.info 5 год
23:40 29.08.2010
Роўна 5 год таму, 29 жніўня 2005 года, з'явілася першая навіна на сайце nastaunik.info. З тых часоў сайт папоўніўся чатырма тысячамі артыкулаў, большасць з якіх даслалі для агульнага карыстання беларускія педагогі. Штодня сайт наведвае больш за 400 чалавек.
Далей >>
Эдуард Акулін: "Верасень" - стартавая пляцоўка для маладых"
22:00 29.08.2010
У панядзелак, 30 жніўня, на сядзібе ТБМ у Мінску адбудзецца прэзентацыя другога нумару літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Прапануем Вашай увазе інтэрв'ю галоўнага рэдактара часопіса Эдуарда Акуліна паэту і журналісту Міхасю Скобле.
Далей >>
З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
16:00 28.08.2010
Нягледзячы на тое, што Вільня ўжо больш за 70 год з’яўляецца сталіцай суседняй Літвы, яна дагэтуль застаецца своеасаблівай “крывіцкая Мэккай” і “духоўная сталіцай Беларусі”, а таму нам вельмі цяжка называць гэты горад замежным. У жніўні ў Вільні давялося пабываць сябру Магілёўскага ТБМ Юрасю Каласоўскаму, які дзеліцца з намі сваімі ўражаннямі і фотаздымкамі.
Далей >>
Падарожжа ў Вільню на занятках гуртка беларускай мовы (фота)
23:00 27.08.2010
Апошнія жнівеньскія заняткі гуртка беларускай мовы былі прысвечаны Вільні – гораду, які стаў “Крывіцкай Мекай”, “духоўным Араратам беларусаў”. Сімвалічна, што гэтым разам гурткоўцы сабраліся ва ўтульным фае школы №2, якая знаходзіцца якраз на Віленскай вуліцы.
Далей >>
Гістарычны шпацыр з Ігарам Пушкіным: «Карабанаўскія могілкі»
20:00 27.08.2010
Прапануем Вашай увазе артыкул пра гісторыю і адметнасць Карабанаўскіх могілак, экскурсію па якіх правёў вядомы магілёўскі гісторык Ігар Пушкін.
Далей >>
Дзень беларускага пісьменства-2010: праграма свята
00:30 27.08.2010
Сталіцай ХVІІ Дня беларускага пісьменства стануць Хойнікі. Прапануем Вашай увазе падрабязную праграму свята беларускага слова.
Далей >>
Вандроўка на Дзень беларускага пісьменства
00:05 27.08.2010
Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. У гэты дзень Магілёўскае ТБМ імя Франіцшка Скарыны ладзіць традыцыйнае падарожжа ў сталіцу свята. Вандроўка пройдзе па маршруце Магілёў – Мазыр – Юравічы – Глінішча – Хойнікі – Магілёў.
Далей >>
На тэлебачанні ўпершыню спрачаліся аб лёсе гістарычных помнікаў
23:55 26.08.2010
Ці не ўпершыню за апошняе дзесяцігоддзе на дзяржаўным беларускім тэлебачанні адбылася вострая дыскусія адносна праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны з удзелам усіх зацікаўленых бакоў. Гаворка пра ток-шоў “Выбор”, якое прайшло на тэлеканале АНТ 23 жніўня.
Далей >>
У Магілёве набралі толькі двух беларускамоўных першакласнікаў
23:50 26.08.2010
Ад пачатку лета ў Магілёве вырашаецца пытанне аб беларускамоўным навучанні для дзяцей для першакласнікаў. Каб стварыць беларускамоўны клас ў адной са школаў горада, чыноўнікі патрабуюць набраць 25 дзяцей.
Далей >>
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы