У гэты чацьвер 10 красавіка, а 16-ай гадзіне пачнецца чарговая акцыя, прысьвечаная гадавіне трагедыі на Дубравенцы 1942-га года. Як і ў мінулыя разы, збор удзельнікаў пачнецца каля галоўнага ўваходу "машынкі". Адтуль магілёўцы пойдуць на бераг Дубравенкі (да маленькага фантанчыка), дзе адбудзецца ўскладаньне кветак.