Прэзентацыя незвычайнай кнігі “Успаміны ваяводы, або Пялёсткі белай ружы” адбылася ў Магілёўскім універсітэце. Чым яна незвычайная? Гэта не чарговы універсітэцкі метадычны дапаможнік або зборнік навуковых артыкулаў, а сапраўдны мастацкі твор. Аўтар кнігі, Віталь Еўмянькоў, звяртаецца ў ёй да рэдкага і забытага ў беларускай літаратуры жанру – шляхецкай гавэнды.