галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

13 сакавіка: “DRUVIS” у Магілёве
21:51 10.03.2010
13 сакавіка: “DRUVIS” у Магілёве
У суботу, 13 сакавіка ў 15.00, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса адбудзецца прэзентацыя альманаху “DRUVIS” з удзелам філосафа Аляксея Дзерманта і этнакультуролага, мастака і музыкі Тодара Кашкурэвіча. Далей>>


 
ТБМ у справах і планах
 
Турыстычны рыштунак напракат? Калі ласка!
 
ТБМ адзначае 20-годдзе
 

Экранізацыя “Беларускага супраціву” ў Магілёве
22:42 21.03.2008
Увечары 23 сакавіка ў Магілёве пройдзе прэзэнтацыя фільму паводле кнігі Сяргея Ярша і Сяргея Горбіка “Беларускі супраціў” і адкрыцьцё выставы “Гістарычныя асобы Беларусі".
Далей >>
ТБМ заклікала ўзяць удзел у дыктоўцы
21:09 20.03.2008
Рада грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» падтрымала ідэю правядзення ва ўсім свеце агульнанацыянальнай дыктоўкі у гонар 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі і заклікала ўзяць удзел у гэтай акцыі ўсіх, каму дарагія ідэалы вольнай Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адозве кіраўніцтва ТБМ з нагоды 90-х угодкаў БНР, паведамляе БелаПАН.
Далей >>
23 сакавіка: у Магілёве напішуць агульнанацыянальную дыктоўку
23:15 19.03.2008
Дыктоўку правядзе ў Магілёве мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы.
Далей >>
Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку
22:38 19.03.2008
Чарговая дыктоўка ў рамках агульнанацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, адбылася 19 сакавіка ў офісе БелаПАН. Першая дыктоўка, нагадаем, прайшла 15 сакавіка ў штаб-кватэры грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ). Глядзіце фотарэпартаж.
Далей >>
Існаванне ТБМ знаходзіцца пад пагрозай
18:22 18.03.2008
З 24 красавіка 2008 года ўступае ў моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 533, у адпаведнасці з якім памер арэнднай платы для большасці грамадскіх недзяржаўных арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, непамерна павышаецца. Гэты Указ закране і ТБМ. Так, напрыклад, толькі за памяшканне, якое займае ТБМ па вул. Румянцава, 13 у Мінску, трэба будзе плаціць 846,5 еўра у месяц.
Далей >>
Леанід Маракоў у Магілёве (фота)
07:35 18.03.2008
У нядзелю, 16 сакавіка, у Магілёве адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам, гісторыкам і журналістам Леанідам Мараковым. Удзел у вечарыне прынялі каля 50 магілёўцаў.
Далей >>
Дыпляматы замежных краінаў падтрымалі беларускую мову
17:55 15.03.2008
15 сакавіка а 14-й на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Менску стартавала Першая агульнананацыянальная дыктоўка. Удзел у ёй бралі паслы замежных краінаў, дзеячы культуры, прадстаўнікі СМІ.
Далей >>
Канцэрт N.R.M. у Магілёве (фота, відэа)
23:55 13.03.2008
Зь зімой у Магілёве разьвіталіся. Увечары 13 сакавіка ў клюбе “Ліга” адбыўся “Разьвітальны” канцэрт гурту НРМ.
Далей >>
Пагроза закрыцьця адзінай беларускамоўнай групы
19:47 12.03.2008
Адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу пры дзіцячым садку № 81 пагражаюць закрыць, калі ў ёй ня будзе прынамсі васьмі дзетак. Цяпер туды ходзяць чацьвёра малых. У аддзеле адукацыі Ленінскага раёну кажуць, што зацікаўленыя ў існаваньні групы, аднак колькасьць дзяцей у ёй не павялічваецца. Ініцыятары стварэньня групы вінавацяць чыноўнікаў, што тыя не рэклямуюць яе як сьлед і не даюць рабіць гэта іншым.
Далей >>
ТБМ зьбірае ахвяраваньні на шыльду Ермаловічу
22:21 11.03.2008
Магілёўская суполка ТБМ распачынае збор ахвяраваньняў на шыльду заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, актору й рэжысёру Валянціну Ермаловічу. Шыльда будзе разьмешчана на доме, дзе жыў Валянцін Ермаловіч.
Далей >>
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы