У аўторак, 31 студзеня 2012 г., Магілёўскае ТБМ зладзіла вечарыну, прымеркаваную да 120-годдзя вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчыка і публіцыста Браніслава Тарашкевіча. Госці імпрэзы – мовазнаўца і грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі - прывезлі ў Магілёў кнігу "Беларускі клясычны правапіс".