З 24 красавіка 2008 года ўступае ў моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 533, у адпаведнасці з якім памер арэнднай платы для большасці грамадскіх недзяржаўных арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, непамерна павышаецца. Гэты Указ закране і ТБМ. Так, напрыклад, толькі за памяшканне, якое займае ТБМ па вул. Румянцава, 13 у Мінску, трэба будзе плаціць 846,5 еўра у месяц.