У суботу, 13 сакавіка ў 15.00, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса адбудзецца прэзентацыя альманаху “DRUVIS” з удзелам філосафа Аляксея Дзерманта і этнакультуролага, мастака і музыкі Тодара Кашкурэвіча. Далей>>
Сёньня “Камазы” працягвалі вывозіць культурны слой з тэрыторыі Магілёўскага замчышча. Экскаватар паглыбляў катлаван для фундамэнту. Фотарэпартаж зь месца падзей.
Будаўніцтва новага храму ў гістарычным цэнтры Магілёва – парку Горкага – увесь час выклікала супярэчлівае меркаваньне і археолягаў, і гісторыкаў, і архітэктараў, і, галоўным чынам, магілёўцаў. Але дазвол дадзены. Пры ўмове абавязковага археалягічнага нагляду.
Імпрэза з удзелам пісьменьніка Сяргея Балахонава, барда Андрэя Мельнікава адбудзецца ў Магілёве 29 чэрвеня. На вечарыну таксама запрошаны іншыя госьці. Сустрэчу ладзіць Магілёўская гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Вашай увазе выступ дэпутата Аляксандра Агеева на сесіі Магілёўскага гарсавета. Тэмы даклада: беларуская мова на вуліцах Магілёва ды праблема аднаўлення гарадской Ратушы.
У пятніцу 15 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца сустрэча з грамадзкім дзеячам і публіцыстам Паўлам Севярынцам. Магілёўцам будзе прэзэнтаваная ягоная кніга “Беларуская нацыянальная ідэя”.
Сябры магілёўскага грамадзкага клюбу “Чароўны ўспамін” адкрылі 15 сэзон летніх аўтобусных вандровак. Першым населеным пунктам сёлетняга маршруту абраны ўкраінскі Чарнігаў.
Двухдзённы рок-фэст “Другі прыход” з удзелам беларускіх гуртоў NRM, “Глюкі”, “Разгром” (Барысаў), “Сердце дурака”, "3t.ON", "Scrim" (Гомель), "Kost" ды "Bez.not" распачнецца 2 чэрвеня на беразе аднаго з азёраў пад Магілёвам.