У суботу, 13 сакавіка ў 15.00, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса адбудзецца прэзентацыя альманаху “DRUVIS” з удзелам філосафа Аляксея Дзерманта і этнакультуролага, мастака і музыкі Тодара Кашкурэвіча. Далей>>
Працягваецца збор подпісаў супраць перабудовы былога менскага кляштару бэрнардынаў 17 стагодзьдзя. Вы можаце дапамагчы сабраць подпісы ў падтрымку гістарычнага комплексу.
29 траўня ў Магілёўскім будаўнічым каледжы клубам аматараў падарожжаў “Чароўны ўспамін” пры ТБМ імя Ф. Скарыны горада Магілёва адкрыта выстава “Архітэктура Беларусі: страты і набыткі”.
Клуб аматараў беларускай гісторыі і падарожжаў “Чароўны ўспамін” пры Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны ладзіць 9-10 чэрвеня вандроўку ў г. Чарнігаў.
Клуб аматараў беларускай гісторыі і падарожжаў “Чароўны ўспамін” пры Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны ладзіць 3 чэрвеня ў нядзелю велападарожжа – “Магілёўская кругасветка” па маршруту Магілеў – Буйнічы –Салтанаўка – Гаі – Палыкавіцкая крыніца – Любуж – мемарыяльны комплекс “Землянка” – Магілёў.
Сёньня ў Магілёве адбылася імпрэза, у якой узялі ўдзел паэт, празаік і перакладчык Арцём Арашонак, а таксама акторка Нацыянальнага Акадэмічнага тэатру імя Я.Коласа Валянціна Якубенка. Сустрэчу арганізавала Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.
Сёньня а 14.00 у Беларуска-расейскім унівэрсытэце адбылася сустрэча з былым галоўным рэжысёрам Магілёўскага драматычнага тэатру, акторам Ўладзімерам Пятровічам.
Тэма новай лекцыі: “Беларускае літаратурнае вымаўленьне”. Ладзіць заняткі па ўдасканаленьні беларускай мовы Магілёўская гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Запрашаем!
У панядзелак, 14 траўня, Таварыства беларускай мовы ладзіць у Магілёве сустрэчу зь перакладчыкам і паэтам Арцёмам Арашонкам. У імпрэзе таксама возьме ўдзел акторка Беларускага Акадэмічнага тэатру імя Я.Коласа Валянціна Якубенка.
У Магілёве адбыліся два мітынгі — афіцыйны й альтэрнатыўны, які арганізавала аб’яднаная апазыцыя. Абодва прайшлі на гарадзкіх ўскрайках. Афіцыйны — на тэрыторыі былой клінікі радыяцыйнай мэдыцыны, альтэрнатыўны — блізу найвялікшых гарадзкіх могілак. У Магілёве пра гадавіну чарнобыльскай катастрофы нічога не нагадвала. Сёлета ня вывесілі нават сьцягоў з жалобнымі стужкамі.