У сераду, 23 траўня, у межах культурніцкай кампаніі “Будзьма” Магілёў з праграмай “Святая вада” наведаюць паэтка Ларыса Раманава і бард Андрэй Мельнікаў. Пачатак а 18.30. Запрашаем на вечарыну! Далей>>
Таварыства беларускай мовы атрымала адказ з Міністэрства адукацыі за подпісам першага намесніка міністра Казіміра Фарыно. Грамадская арганізацыя прапаноўвала ўнесці папраўкі ў "Закон аб мовах".
12 кастрычніка ў мястэчку Леніна (Горацкі раён) адбыліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да 65-й гадавіны бітвы пад Леніна, у якой баявое хрышчэнне прыняла Першая Польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі.
У нядзелю 19 кастрычніка ў Магілёўскім тэатры – беларускамоўны спэктакль у дзьвюх дзеях “Трышчан і Іжота”. Сучасная вэрсія сярэднявечнага раману (аўтар Уладзімер Кавалёў) у пастаноўцы Алега Жугжды.
На вуліцах Магiлёва беларуская мова амаль што незаўважная. Сярод абсалютна пераважнай колькасцi рускамоўных шыльдаў вылучаецца "Моладзевая вопратка i адзенне" на бульвары Ленiна. На некаторых сiне-белых кiёсках "Магiлёўсаюздруку" назва прадпрыемства напiсана па-беларуску. На гiстарычных будынках Магiлёва ёсць беларускамоўныя мемарыяльныя дошкi. У адной з самых папулярных прыватных майстэрняў па рамонце i пашыве адзення квiткi зроблены з выкарыстаннем беларускай мовы.
Паводле нямецкіх архіўных зьвестак, у верасьні 1941 году ў газавай камэры забілі 836 псыхічна хворых людзей, а ў кастрычніку-лістападзе — яшчэ каля двухсот.
26 кастрычніка Грамадскае аб’яднаннне “Таварыства беларускай мовы” плануе правесці чарговы X з’езд. Якім чынам ТБМ збіраецца ўплываць на новы склад беларускага парламенту, каб дабіцца перагляду Закона аб мовах, у чым сутнасць звароту да насельніцтва напярэдадні перапісу, распавядае старшыня аб’яднання Алег Трусаў.
У экспазіцыі больш за 150 працаў 25 удзельнікаў пленэру з Беларусі, Балгарыі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны. Штогод плэнер па кераміцы праходзіць на берагах Бярэзіны, у Бабруйску.